П’яны расіянін ганяў на МКАД па сустрэчнай паласе

Абодва аўтамабілі рухаліся па ўнутраным коле МКАД насустрач астатнім машынам. Не даязджаючы павароту на вуліцы Казінца, Ford урэзаўся ў аўтамабіль Peugeot, а пасля здзейсніў сутыкненне з Fiat.

Па дадзеных ДАІ, пашкоджанні атрымалі тры аўтамабілі. З удзельнікаў ДТЗ ніхто не пацярпеў (у Peugeot ехаў малады хлопец, у Fiat — сям'я з дзіцём).

Агляд паказаў у вінаватага ў здарэнні 2,5 праміле. Ён сказаў інспектарам, што выпіў толькі шклянку гарэлкі і папаліў.
Як высветлілася, кіроўца Ford Sierra — грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Ён кіраваў аўтамабілем на беларускіх нумарах, аформленых па даверанасці, паведамляе onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі