Пяцёра беларусаў загінулі ў аўтакатастрофе ў Расіі

15 красавіка раніцай на 392 кіламетры трасы “Дон” у Ліпецкай вобласці на аб’ездзе Яльца, разбіўся мікрааўтобус “Фальксваген”, зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь. У ДТЗ загінулі пяць жыхароў Віцебска — паводле папярэдніх дадзеных, у гэты святочны дзень нашы землякі ехалі на заробкі ў Варонежскую вобласць, інфармуе сайт Народныя навіны Віцебска.

Як паведамляе сайт gorod48.ru са спасылкай на прэс-службу УУС Ліпецкай вобласці, пяцёра з васьмі чалавек, якія знаходзіліся ў мікрааўтобусе, загінулі на месцы, яшчэ трое дастаўленыя ў лякарню Яльца. Да моманту аварыі аўтамабіль знаходзіўся ў дарозе каля чатырнаццаці гадзін і па адной з версій кіроўца “Фальксвагена” мог заснуць за рулём, пасля чаго мікрааўтобус страціў кіраванне і сутыкнуўся з грузавіком, які стаяў на ўзбочыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі