Пётр Пракаповіч працуе бясплатна

Пётр Пракаповіч на сваіх 14 пасадах атрымлівае толькі заробак намесніка прэм’ер-міністра. У прэс-службе Саўміна заўважаюць, што за пасады пры Саўміне Пракаповіч грашовых выгад не мае.

Прэс-служба Саўміна: “Заробак ён не атрымлівае. Членства ў камісіі ўваходзіць у яго абавязкі як віцэ-прэм’ера”.

Пасада старшыні Асацыяцыі ”Беларускі саюз вяслярных відаў спорту” ўвогуле для Пракаповіча дадатковая грамадская нагрузка. А вось наконт таго, што ён займае пасаду прадстаўніка дзяржавы ў БПС-банку, у самой ўстанове кажуць, што такіх звестак не маюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі