Рабаўнік з нажом забраў у студэнтак 1 долар і партманет

Як піша газета "Вечерний Брест", дзве дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю з заявай. Яны паведамілі, што ў тры гадзіны ночы ў пад'ездзе дома на іх напаў невядомы. Пагражаючы нажом, ён забраў кашалёк, у якім былі 1 долар і 290 тысяч рублёў.

Праваахоўнікі затрымалі рабаўніка. Ім апынуўся 37-гадовы грузін, непрацуючы жыхар Тбілісі. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі