Радзіна гатовая падаць сустрэчны пазоў на Зісера

“Ён раскрыў сябе рэакцыяй на мой выступ на канферэнцыі ў Вене, калі заявіў, што пасадзіць мяне і што я магу не вяртацца ў Беларусь, — сказала Наталля Радзіна ў інтэрв’ю БелаПАН. — На канферэнцыю АБСЕ па інтэрнэце Зісер трапіў па рэкамендацыі беларускага МЗС. Ён увесь час быў разам з прадстаўніком Аператыўна-аналітычнага цэнтру Рабаволавым. Пытання Зісера, адрасаванае Рабаволаву, чаму блакуюцца сайты “Хартыі” і “Беларускага партызана”, з’яўляецца звычайным спектаклем”.

Нагадаем, што ў часе канферэнцыі АБСЕ “Інтэрнэт-2013: Фармаванне палітыкі па абароне свабоды СМІ”, якая праходзіла ў Вене 14-15 лютага, Наталля Радзіна публічна звінаваціла Юрыя Зісера ў карупцыі. Зісер палічыў такія абвінавачванні паклёпам і абразай гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Пазоў на беларускую апазіцыянерку ён хацеў падаць у суд Вены, аднак цяпер заяўляе, што пакуль не будзе судзіцца з Радзінай. Вядомы інтэрнэтчык тлумачыць гэта тым, што ўсё адно не атрымае маральных дывідэндаў, нават калі выйграе справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі