Рахунак за Дзень Волі арганізатарам выставяць бліжэйшымі днямі

Але па словах аднаго з заяўнікаў акцыі, старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, яшчэ да пачатку святкавання арганізатары сплацілі 600 тысяч рублёў перадаплаты “хуткай дапамозе”.

Аляксей Янукевіч: “Мы падлікаў не рабілі — гэтыя падлікі будуць рабіць дзяржаўныя органы: “Мінскзеленбуд”, хуткая дапамога, МНС ды іншыя. І яны пазней выставяць нам рахункі. А магчыма — не выставяць. Але што тычыцца хуткай дапамогі, я асабіста гэтым займаўся, ужо зразумела, што гэта будзе дастаткова буйная сума — толькі перадаплата склала 600 тысяч. І гэта — толькі першы ўнёсак!”

Не выключае палітык і таго, што пасля акцыі арганізатарам выставяць і яшчэ адзін рахунак — наконт наяўнасці ва ўдзельнікаў акцыі бел-чырвона-белых сцягоў. Тым не менш, указвае Аляксей Янукевіч, у рашэнні Мінгарвыканкама згадваецца забарона на ўжыванне транспарантаў і банераў. Наконт “незарэгістраванай” сімволікі там няма ніводнага слова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі