На арбіце з'явіўся спадарожнік-паляўнічы за астэроідамі (фота)
Ён мае назву NEOSSat і належыць Канадзе.
На арбіту Зямлі ў панядзелак яго даставіла індыйская ракета.
РІА "Новости" адзначаюць, што канадскі міні-спадарожнік не большы за звычайную валізку. Ён мае невялікі тэлескоп, які здольны адрозніваць аб'екты яркасцю да 20-й зорнай велічыні.
Галоўнай задачай NEOSSat будзе пошук патэнцыйна небяспечных астэроідаў, якія збліжаюцца з Зямлёй. Гэта першы падобны спецыялізаваны спадарожнік.
Фота — AFP