Рамонт мінскага кінатэатра "Кастрычнік" адкладаецца да 2013 года
Рамонт будзе каштаваць 400 мільёнаў рублёў.
Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш.
Коктыш: "Мы сёння акрамя абсталявання, павінны прывесці залу ў адпаведнасць і па камфорце, і па якасці гуку і па малюнку. На жаль, рэканструкцыя кінатэатра "Кастрычнік" адкладаецца да 2013 года. Так, ён прынясе грошы, але гледачу не падабаюцца тыя савецкія стандарты з праходамі паміж радамі".