Рамонтныя работы ў Гомелі працягнуцца, але цяпло атрымалі ўжо 95% жыхароў

Адбыўся прарыў трубаправода, які забяспечваў падачу цяпла ад ЦЭЦ-2 ў Савецкі раён Гомеля. У ім жыве каля 180 тысяч чалавек. Усе яны заставаліся да вечара без цяпла. Толькі пасля 20-й гадзіны БЕЛТА паведаміла са спасылкай на гендырэктара "Гомельэнерга" Аляксандра Петуха, што цеплазабеспячэнне ў Савецкім раёне адноўлена амаль у поўным аб'ёме. Цяпло і гарачую ваду атрымліваюць каля 95% спажыўцоў. Застаецца даць цяпло яшчэ жыхарам вуліцы Амурскай.

На аварыйным участку рамонтныя работы працягнуцца 4-5 гадзінаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі