Раніцай 22 ліпеня запусцяць другі беларускі спадарожнік
Чаканне гэтай падзеі “напружанае”, прызнаўся журналістам 21 ліпеня галоўны канструктар беларускай касмічнай сістэмы Сяргей Залатой.
Беларускі спадарожнік запусцяць з касмадрому Байканур з ракетай-носьбітам “Саюз-ФГ”. На гэтай ракеце таксама запусцяць спадарожнікі Расіі, Нямеччыны і Канады, перадае РИА Новости.
Сяргей Залатой быў галоўным канструктарам і першага беларускага спадарожніка “Белка-1”, які ў ліпені 2006 года не ўдалося запусціць цераз аварыю ракеты-носьбіта “Дняпро”. Спецыяліст адзначыў, што ў адрозненні ад першага пуску шасцігадовай даўніны, калі ў Беларусі была толькі станцыя прыёму інфармацыі, цяпер створаная поўнамаштабная структура для кіравання касмічным апаратам.
Два касмічныя “апараты-блізняты” “Канопус В” і БКА, створаныя Расіяй і Беларуссю, апроч дыстанцыйнага зандавання Зямлі будуць вырашаць задачы, звязаныя з бяспекай Беларусі.