Раптоўна адменены юбілейны канцэрт гурта "Палац"

Некалькі тыдняў таму Алег Хаменка казаў у каментары Еўрарадыё, што падчас канцэрта прагучаць толькі тыя песні “Палаца”, якія любяць граць музыкі гурта. Па гэтай прычыне, жартаваў Алег, і праграма 20-гадовага юбілею мае назву “Сяброўскі канцэрт гурта “Палац” з лепшымі песнямі любові і мудрасці”.

Аднак, як паведаміў сайт tuzin.fm, канцэрт нечакана адменены, арганізатары вымушаныя вяртаць гледачам грошы за квіткі, якія былі разабраныя яшчэ за два тыдні да пачатку дзеі. Афіцыйнай прычынай называецца тое, што "па абставінах, незалежных ад адміністрацыі тэатру і музыкантаў, паўсталі арганізацыйныя праблемы, у выніку якіх правядзеньне мерапрыемства стала немагчымым".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі