Расійскія лекары вярнуліся з Мінска ў Маскву

"Усім пацярпелым у выніку тэракту была аказана своечасовая меддапамога з мінскага боку. Збольшага ўсе пацыенты выходзяць на паляпшэнне стану, магчымасці аднаўлення добрыя", — сказаў РІА Новости пасля прылёту брыгады галоўны лекар мэтавага шматпрофільнага шпіталя Ўсерасійскага цэнтра медыцыны катастроф "Абарона" Валерый Шабанаў.

Па словах Шабанава, двое хворых знаходзяцца ў найбольш цяжкім стане і медыкі змагаюцца за іх жыццё.

Расійскія спецыялісты аказвалі кансультатыўную дапамогу беларускім калегам, самі яны аперацый не праводзілі. "Мы былі гатовыя эвакуяваць пацыентаў у Маскву, але гэтага не спатрэбілася. Мясцовыя медыкі справіліся на "выдатна", — сказаў Шабанаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі