Расійскі амбасадар лічыць, што разганяць акцыі ў Беларусі не варта
Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў мяркуе, што беларуская міліцыя ўлетку дарма разганяла “маўклівыя акцыі”.
Пра гэта ён заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Дарэчы, некалькі месяцаў таму дыпламат рабіў такія самыя заявы і цяпер не мяняе сваё меркаванне. На яго думку, не варта душыць акцыі, калі няма небяспекі для насельніцтва. У якасці адмоўнага прыкладу ён назваў затрыманне расійскіх грамадзянаў, якіх міліцыя схапіла проста на выхадзе з гандлёвага цэнтру.
Сурыкаў падкрэсліў, што калі акцыі масавыя і ўяўляюць небяспеку для навакольных, улады абавязаныя зрабіць захады. Тут ён прыгадаў сітуацыю ў ЗША з пратэстамі на Уол-стрыт, перадае БелаПАН.