Расійскі пенсіянер замест Харкава прыехаў у Брэст
73-гадовы дзед ехаў з Калінінграда ва Украіну, пераблытаў цягнікі ў Мінску і ў выніку замест усходу з’ехаў са сталіцы Беларусі на захад.
Першай трывогу забіла дачка пенсіянера. Не сустрэўшы бацьку ў Харкаве, яна звярнулася да міліцыянтаў. Арыентоўкі з прыметамі зніклага былі накіраваныя ва ўсе падраздзяленні транспартнай міліцыі нашай краіны.
Гэта прынесла плён: у Брэсце, куды прыбыў выпадковы вандроўнік, супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі ўжо правяралі ўсе цягнікі, станцыі і пункты прыпынку. Яны знайшлі дзеда і суправадзілі да Мінска, дзе яго ўжо чакалі сваякі, перадае БелаПАН.