Расійскі Першы тэлеканал абвяргае БТ

Беларускі тэлевядоўца Юры Пракопаў у прыватнасці, заявіў, што расійскія тэлеканалы праігнаравалі мерапрыемствы з нагоды 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце. Па яго словах, расійскі Першы канал замест гэтага шукаў у Мінску "маўклівую акцыю".


Уласны карэспандэнт расійскага Першага канала ў Беларусі Дзмітры Наважылаў абверг гэтыя звесткі, перадае БелаПАН. Па словах журналіста, у Брэсце на згаданых мерапрыемствах, якія праводзіліся з 19 па 22 чэрвеня, працавалі адразу дзве здымачныя групы расійскага тэлеканала. А 22 чэрвеня ўвесь дзень у навінах ішлі тэлесюжэты пра мерапрыемствы ў Брэсце, падкрэсліў журналіст. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі