Расійскі сайт байкатуе чэмпіянат свету ў Мінску
Гаворка ідзе пра чэмпіянат свету па фігурным катанні сярод юніёраў.
Палітычны дэмарш здзейсніў расійскі сайт fsnews.ru. На галоўнай старонцы рэдакцыя сайту апублікавала адмысловую заяву. У ёй згадваецца пра візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў і адкліканне амбасадараў Еўрасаюзу.
Рэдакцыя сайту асуджае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і фундаментальнымі свабодамі ў Беларусі. Далей ідзе заклік да ISU (Міжнароднага саюзу канькабежцаў) адмяніць юніёрскі чэмпіянат свету па фігурным катанні, які праводзіцца ў Мінску, і перанесці яго, як гэта было зроблена пасля землятрусу ў Японіі.