Расійскі спецназ штурмаваў дом ў Мінску
У сталічным мікрараёне Уручча адразу тры спецпадраздзяленні ўдзельнічалі ў вучэбных баявых дзеяннях.
Побач з беларускімі спецназаўцамі будынак, у якім знаходзілася ўзброеная "банда", штурмавалі байцы расійскага "Зубра". Паводле легенды, аперацыя праходзіла ў памежным раёне, інфармуе тэлеканал АНТ.
Адзначым, што спецназаўцы з расійскага "Зубра" рэгулярна стажыруюцца ў Беларусі. Папярэдні раз яны былі ў Мінску ў жніўні 2011 года (на здымку).
Фота — belta.by