Расійскія дэсантнікі на парашутах высадзяцца ў Беларусі (відэа)
У 2013 годзе ў нашай краіне пройдуць вучэнні дэсантных падраздзяленняў Беларусі, Украіны і Расіі пад назвай “Славянская садружнасць-2013”.
Аб гэтым паведаміў першы тэлеканал Расіі ў рэпартажы аб вучэннях “Славянская садружнасць-2012”, якія прайшлі ў Мікалаеўскай вобласці Украіны. На іх беларускія, расійскія і украінскія дэсантнікі вучыліся змагацца з незаконнымі вайсковымі фармаваннямі.