Расійскія хакеісты ўзялі рэванш у немцаў
Год таму на чэмпіянаце свету зборная Расіі прайграла Нямеччыне — 0:2, а цяпер з такім жа лікам выйграла.
У аўторак прайшлі чарговыя матчы першынства свету ў Фінляндыі і Швецыі. Як ужо паведамляла Еўрарадыё, зборная Беларусі атрымала цяжкую перамогу над камандай Казахстана — 3:2 (0:1, 3:1, 0:0).
Расіяне здолелі давесці да перамогі матч з Нямеччынай — 2:0 (1:0, 0:0, 1:0). Фінляндыя выйграла ў Швейцарыі — 5:2 (1:0, 2:2, 2:0). Латвія разграміла Італію — 5:0 (1:0, 2:0, 2:0).
9 траўня найцікавейшым матчам дня будзе бітва Канады і Швейцарыі.
Фота — daylife.com