Расійскія махляры прадалі машыну, якую ўзялі на пракат у Мінску

Як паведамляе БелаПАН, махляры ўзялі на пракат у беларускай сталіцы аўтамабіль "Таёта-Кемры". Выкарыстоўваючы падробленыя дакументы і выкрадзеныя транзітныя рэгістрацыйныя знакі, маладыя людзі прадалі аўтамабіль за 19300 долараў грамадзяніну Азербайджана.

Расіян затрымаў у Мінску спецназ транспартнай міліцыі. У следства ёсць падставы меркаваць, што матэрыялы папоўняцца яшчэ як мінімум двума аналагічнымі эпізодамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі