Расійскія турысты спужаліся коштаў у беларускіх санаторыях
І масава адмаўляюцца ехаць адпачываць у Беларусь. Кошты ў параўнанні з мінулым годам узляцелі да 50%.
Калі раней для турыстаў забраніраваць тур у Беларусь у ліпені было нерэальна — усё было прададзена ўжо ў красавіку, то зараз месцы ёсць паўсюль, піша tourprom.ru
Расійскія турысты перакананы, што для курортаў Беларусі кошт да 50 долараў за суткі — гэта мяжа. Пры спробе падняць яе вышэй, турысты проста пераарыентоўваюцца на іншыя краіны. Напрыклад, яны едуць на лячэнне ў Чэхію, Славенію ці іншыя курорты замежжа.