Расійскія заўзятары сёння пройдуць маршам па Варшаве
Матчу зборных Расіі і Польшчы на Еўра-2012 у польскай сталіцы сёння будзе папярэднічаць шэсце расійскіх фанаў.
Улады Варшавы далі згоду на правядзенне гэтага мерапрыемства. А 17-й гадзіне па мясцовым часе пачнецца збор расійскіх заўзятараў на чыгуначнай станцыі Варшава Павісле. Шэсце завершыцца ля брамы Нацыянальнага стадыёна, дзе адбудзецца і сама гульня.
Прадстаўнікі расійскіх фанатаў запэўнілі гарадскія ўлады ў тым, што акцыя пройдзе мірна, без парушэнняў правапарадку і камуністычных сімвалаў.
Акрамя таго, па меркаванні расійскага боку, арганізаваны паход расійскіх заўзятараў на стадыён дапаможа пазбегнуць сутыкненняў з польскімі прыхільнікамі футбола.
Трэба адзначыць, што шэсце расійскіх заўзятараў вуліцамі Варшавы ўжо выклікала буру эмоцый у Польшчы. Польскія фанаты збіраюцца перашкодзіць гэтаму шэсцю.