Расія не будзе пераходзіць на зімовы час

Пра гэта заявіў віцэ-спікер Думы Сяргей Жалязняк, перадае Радыё "Свабода". Па словах Жалезняка, пытанне аб пераходзе на зімовы і летні час знаходзіцца ў кампетэнцыі ўраду, то бок прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева. Нагадаем, што вярнуць зімовы час паабяцаў расіянам Уладзімір Пуцін у лютым 2012 года, калі быў яшчэ кандыдатам у прэзідэнты.

Дарэчы, 23 верасня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не бачыць мэтазгоднасці ў пераходзе на зімовы час. Па яго словах, гэта цяжка для дзяцей і не нясе заўважнай эканамічнай выгады.

Як і мінулай зімой, розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй з Кіевам будзе складаць гадзіну, з Варшавай — дзве гадзіны. Час у нашай краіне не будзе супадаць ні з кім з суседзяў.

Фота — vmdaily.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі