Расія не заступіцца за Беларусь сваімі санкцыямі
Пра гэта заяўляюць супрацоўнікі расійскай амбасады ў Мінску.
Па словах старэйшага дарадцы амбасады Валерыя Бандарэнкі, якія перадае interfax.by, Расія не будзе пагражаць яе санкцыямі ініцыятарам санкцыйнай палітыкі супраць Беларусі.
Разам з тым, дыпламат назваў санкцыі Захаду праявай двайных стандартаў. Па яго словах, у Беларусі не самая горшая сітуацыя, а праблемы ёсць ва ўсіх, у тым ліку і ў Расіі.
Бандарэнка таксама адзначыў, што ініцыятыва ЕС "Усходняе партнёрства", у якую ўключаная Беларусь, ніколі не выклікала супярэчнасцяў з боку Расіі. Дыпламат заявіў, што Расія зацікаўленая ў інтэграцыі Беларусі ў еўрапейскія працэсы. На яго думку, гэта дапаможа і Расіі, якая мае з нашай краінай адзіную Саюзную дзяржаву.