Расіяне едуць на Магілёўшчыну лячыць анкалагічныя хваробы
Толькі ад пачатку году платных медычных паслуг у вобласці было аказана на 43 тысячы долараў.
Медыкі кажуць, што гэта ў тры разы болей, чым у мінулым годзе. І калі раней замежнікі звярталіся да беларускіх спецыялістаў толькі ў экстраных выпадках, то цяпер яны ўсё часцей едуць лячыцца на Магілёўшчыну.
Летась у паліклінікі і бальніцы вобласці па дапамогу звярталіся жыхары 20 краінаў, у тым ліку Бразіліі, Ірландыі ды Кітая. Аднак асноўная маса пацыентаў — гэта расіяне, якіх задавальняе якасць медыцынскага абслугоўвання ў Беларусі і невысокая аплата за іх.
Усе заробленыя медычнымі ўстановамі сродкі ідуць на патрэбы арганізацый, паведамляе тэлерадыёкампанія “Магілёў”.