Расіянін забіў і спаліў беларуса
У Пскоўскай вобласці Расіі перад судом паўстане 23-гадовы мясцовы жыхар. Ён абвінавачваецца ў забойстве беларуса, якое адбылося 9 траўня.
Мужчыны, якія раней не былі знаёмыя, разам адзначалі Дзень перамогі. Падчас застолля яны пасварыліся і расіянін збіў беларуса. Калі пацярпелы ўпаў на зямлю, расіянін яго задушыў. Затым абвінавачваны выкраў у беларуса грошы і ланцужок, адцягнуў цела ў гушчар лесу і паспрабаваў схаваць сляды злачынства шляхам спалення цела.
За тыдзень перад злачынствам расіянін выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за замах на забойства. Супраць мужчыны выстаўленае абвінавачванне ў забойстве і крадзяжы. Справа перададзена ў суд, інфармуе pln-pskov.ru