Расійскіх прадпрымальнікаў падазраюць у выкраданні беларуса
У Санкт-Пецярбургу двух прадпрымальнікаў падазраюць у выкраданні 30-гадовага грамадзяніна Беларусі.
Як паведамляе “Росбалт”, 42-гадовага Яўгена Міронава праваахоўнікі затрымалі. Высветленая і асоба другога падазронага — гэта Георгій Ым.
Паводле версіі следства, мужчыны 20 лістапада выкралі беларуса і патрабавалі ў знаёмых ахвяры выкуп у 900 тысяч рублёў (каля 30 тысяч даляраў). Быццам бы, такую суму беларус завінаваціўся расійскім прадпрымальнікам. Мужчыну вызвалілі супрацоўнікі паліцыі.
Фота — kievskaya.com.ua