Рэкламшчыца Ляшкевіч распрацавала “Турэмны каляндар”

“Турэмны каляндар” прапануе беларусам павесіць на відавоку рэкламшчыца Юлія Ляшкевіч і дызайнер Baba-Zhaba. Каб не забывацца пра палітзняволеных і лепш разумець, колькі часу людзі губляюць падчас свайго зняволення. Так патлумачыла Юлія ў размове з Еўрарадыё мэту стварэння гэтага календара.


Юлія Ляшкевіч: “Мы чытаем пра тэрміны, чуем — два, тры гады і думаем: “Ну, што такое два-тры гады”? І мне хацелася зрабіць каляндар, каб ён штодня нагадваў пра людзей, якія не справядліва зняволеныя, якія павінны быць вызваленыя. Мне хацелася візуалізаваць гэтую масу: калі мы кажам пра тры гады — гэта лічба і слова. А мне хацелася, каб людзі бачылі, як гэта шмат. Цэлы дзень — гэта ўсяго адна рысачка. Але калі ты знаходзішся ў турме — гэта адабраны ў цябе дзень. І мне хацелася, каб гэта было візуальна бачна”.

Каляндар плануецца надрукаваць, але невялікім накладам — у стваральнікаў няма грошай на вялікую партыю. Але яны дазваляюць усім жадаючым самастойна яго раздрукаваць і таму выклалі ў інтэрнэт спецыяльны файл для друку, адмыслова апрацаваны.

Арыгінальны памер календара — 1 метр. І тады імёны палівязняў, размешчаныя ўнізе, будуць не толькі добра бачныя, але і ўзнікне разуменне, як на іх ціснуць “штодзённыя рысачкі турэмнага тэрміна”. Зроблены каляндар у двух моўных варыянтах — па-беларуску і па-руску.

Спампаваць "Турэмны каляндар" у добрай якасці можна тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі