Рэнан Брэсан абвінаваціў Аляксандра Глеба ў хлусні

У інтэрв'ю расійскаму "Спорт-Экспрессу" ён раскрытыкаваў выказванне Глеба.

У футбаліста спыталіся, ці меў рацыю Глеб, калі сказаў, што кантактаваць з гульцамі БАТЭ Брэсан "не меў жадання".

У адказ спартовец заявіў, што вельмі паважае Глеба, але яго словы не адпавядаюць праўдзе. Брэсан кажа, што іншыя футбалісты барысаўскага клуба могуць пацвердзіць цалкам процілеглае. Ён мяркуе, што гэтае выказванне было выкліканае асабістымі матывамі.

Фота Глеба і Брэсана — prof-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі