“Рэно” пратараніла будынак Міністэрства ўнутраных спраў (фота)
Удар быў такой сілы, што ў аўтамабіля адарвала бампер і “вылецелі” бакавыя падушкі бяспекі.
За рулём машыны была дзяўчына гадоў дваццаці пяці.
"Я паварочвала направа, на вуліцу Гарадскі вал з праспекта Незалежнасці. Як апынулася на тратуары ― дагэтуль не разумею", ― кажа яна.
Кіроўца "Рэно" не пацярпела. Без пацярпелых і сярод мінакоў.