Рэспубліканскі бюджэт выконваецца з прафіцытам
Па выніках першых пяці месяцаў 2012 года ў ім знайшлося 400 мільярдаў “лішніх” грошай, а гэта 0,2% ад ВУП.
Пры гэтым прафіцыт бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання склаў 4,7 трыльёны рублёў, або 2,5% ад ВУП. Прыбыткі рэспубліканскага бюджэту — 34,4 трыльёна. Прыбыткі бюджэту сектара дзяржкіравання склаліся ў суме 78,6 трыльёна.
Ад падатку на даданую вартасць (ПДВ) бюджэт атрымаў 16,4 трыльёна. Падатку на прыбытак паступіла на суму 9,3 трыльёна. Акцызы — 3,8 трыльёна, прыбыткі ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 9,4 трыльёна, інфармуе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства фінансаў.