Рэжысёру Палескага драмтэатра давялося граць замест акцёра
Выканаўца галоўная ролі перад прэм’ерай спектаклю “Чорная панна Нясвіжа” проста з’ехаў на заробкі ў Расію.
Першы публічны паказ пастаноўкі паводле п’есы Аляксея Дударава адбыўся ў Пінску ў суботу 27 кастрычніка. Ажыццявіў пастаноўку малады рэжысёр Павел Марыніч. Ён выклаў сваю версію гісторыі кахання караля Жыгімонта і Барбары Радзівіл, якая даўно стала амаль легендай.
Пад час спектаклю на сцэне паўстаюць рэальныя гістарычныя фігуры: каралева Бона Сфорца, кароль Жыгімонт Аўгуст, а таксама прадстаўнікі славутага роду Радзівілаў — Барбара Радзівіл, Мікалай Радзівіл Чорны і Мікалай Радзівіл Руды.
Галоўныя героі п’есы Жыгімонт і Барбара кахаюць адзін аднаго і пакутуюць ад інтрыгаў, якія распачалі іх родныя, каб дамагчыся большай улады.