Роберт Тышкевіч абраны кіраўніком "беларускай групы" Сейма
26 ліпеня дэпутат Сейма Польшчы ў чарговы раз стаў кіраўніком парламенцкай групы па Беларусі.
Гэта стала вядома з віншавання на старонцы Роберта Тышкевіча ў фэйсбуку, якое ямупакінуў іншы дэпутат Сейма і сакратар групы па Беларусі -- Міхал Шчэрба.
“Сардэчна віншую з сённяшнім выбарам Роберта Тышкевіча старшынёй парламенцкай групы па Беларусі ў VII кадэнцыі Сейма”. – гаворыцца ў віншаванні.
Роберт Тышкевіч - дэпутат Сейма Польшчы ад парламенцкай фракцыі “Грамадзянская платформа”, спецыялізуецца па ўсходняй палітыцы Польшчы і Беларусі.