“Рок-салідарнасць” ладзіць творчы конкурс

Грамадская кампанія “Рок-салідарнасць” абвяшчае творчы конкурс “White strikes”. Яго мэта – падбадзёрыць забароненых беларускіх рок-музыкаў і засароміць чыноўнікаў, якія ва ўпор не бачаць “чорных спісаў”. Па словах аўтараў конкурсу, галоўнае ў працах – ніякага негатыву, слёз са стогнамі і абразаў людзей. Толькі востры гумар, выпальваючы сарказм і бранябойны крэатыў. Удзельнічаць у конкурсе можа кожны – узрост не абмежаваны. Прымаюцца любыя творчыя працы: малюнкі, плакаты, банэры, сайты, мультымедыйныя прэзентацыі, відэаролікі, фотасесіі, вершы, апавяданні, эсэ, калажы, музычныя кампазіцыі – усё, што падкажа фантазія. Дасланыя працы будуць апублікаваныя на сайце www.belmusic.org, а таксама перададзеныя музыкам. Лепшыя працы стануць асновай спецыяльнага кампакт-дыску “Рок і салідарнасць”. Усе аўтары добрых працаў атрымаюць прызы: абанементы на розныя рок-канцэрты, кампакт-дыскі і кнігі з аўтографамі няўгодных музыкантаў. А гранд-пераможца атрымае самы галоўны прыз: яго праца будзе растыражаваная на значках, вокладках дыскаў, майках, сумках і іншых носьбітах. Таксама удзельнікаў чакае вечарына ў кампаніі сваіх любімых музыкаў! Дасылаць працы трэба на e-mail: [email protected] з пазнакай “White strikes”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі