Рубель стаў расці

У той жа час курс долара на чорным рынку наяўнай валюты захаваўся на ўзроўні 5500—6000, характэрным для аўторка—чацвярга, паведамляе "Наша Ніва".

У Вільні рубель таксама моцна падрос. Увечары яго можна было прадаць за 4870 рублёў (яшчэ ўранку 5300), купіць за 6460 рублёў (яшчэ ўранку 6850).

Курс у абменніках застаўся на ўзроўні 4500 рублёў. Па такім курсе набыць валюту ўсё яшчэ немагчыма. На інтэрнэт-форумах пішуць, што, магчыма, ад панядзелка Нацбанк уздыме мяжу дазволенага.

Нагадаем, што афіцыйны курс долара, які ўсталёваецца Нацбанкам, складае 3 145 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі