Рух “Разам”: Мы не верым у раскрыццё тэракту за два дні

Выказваючы спачуванні сем’ям загінулых і пацярпелых, прадстаўнікі аргкамітэту ставяць пад сумнеў выпадковасць тэракту. Яны не вераць сілавым структурам, якія за два дні раскрылі не толькі гэта злачынства, але і два папярэднія тэракты. Такім чынам, рух “Разам” патрабуе адэкватнага незалежнага расследавання справы і пакарання рэальных злачынцаў, паведамляе БелаПАН.

Аргкамітэт руху таксама асудзіў арышты і допыты прадстаўнікоў беларускай апазіцыі па справе аб выбуху. “Масавыя рэпрэсіі, з якімі сутыкнулася Беларусь за апошнія чатыры месяцы, беспрэцэдэнтныя, асабліва на фоне эканамічнага крызісу”, — лічаць грамадскія актывісты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі