"Руку Масквы" асудзіць Маскоўскі суд
Крымінальную справу ў дачыненні да арыштаваных у Беларусі грамадзянаў Расіі Івана Гапонава і Арцёма Брэуса будзе разглядаць суд Маскоўскага раёна Мінска.
Пра гэта паведаміў РИА "Новости" прадстаўнік Мінскага гарадскога суда. Ён удакладніў, што ў бліжэйшы час Маскоўскі суд вызначыцца з датай судовага паседжання.