Румас не ўгаварыў расійскі ўрад на дадатковую нафту для Беларусі

Пра гэта журналістам паведаміў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае РІА "Новости". Пытанне паліўнага балансу дзвюх краін абмяркоўвалася 28 лютага на паседжанні групы высокага ўзроўня Саюзнай дзяржавы. У паседжанні брала ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынёй групы Сяргеем Румасам.

На перамовах Міністэрства энэргетыкі Расіі ўзяло тайм-аўт, бо цяпер ідуць перамовы з энэргетыкамі Беларусі. Па выніках перамоваў энэргетыкаў, працягнецца дыялог паміж урадавымі чыноўнікамі.

Нагадаем, перамовы пра пастаўкі нафты вядуцца з кастрычніка 2012 года. Беларускі бок хоча атрымаць з Расіі 23 мільёны тон нафты за год. Расія ж збіралася паставіць толькі 18,5 мільёна тон.

Фота — kursiv.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі