Румынскія грошы трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса

Такую купюру Нацыянальны банк Румыніі выпусціў у 2003 годзе ў сувязі з інфляцыяй. У той час мільён лей быў роўным прыкладна 30 доларам. Яе памер — 168х78 мм. На ёй змешчаная выява румынскага пісьменніка Іёна Лукі Караджале. У 2005 годзе купюру вывелі з абарачэння пасля праведзенай у краіне грашовай рэформы.

А вось найменшай купюрай у свеце таксама прызналі румынскую купюру — 10 бань. Яе даўжыня ўсяго 38 мм, а шырыня — 27,5 мм. Банкноту выпусцілі ажно ў 1917 годзе, у перыяд Першай сусветнай вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі