"Рускі марш" у Варшаве не абыйшоўся без правакацый

Як перадае карэспандэнтка Еўрарадыё Ціна Сікорская з месца падзеяў, у маршы ўдзельнічаюць некалькі тысяч чалавек. Насуперак ранейшым заявам, савецкая сімволіка прысутнічае толькі ў асобных удзельнікаў маршу — літаральна, у адзінкавых выпадках.

Спярша правакатары кідалі ў расійскую калону петарды. Пасля група правакатараў напала на расіян і пачала збіваць іх. У канфлікт умяшалася паліцыя: каб спыніць бойку, паліцыянты нават ужылі слезацечны газ. Некаторых правакатараў паліцыянты затрымалі, аднак не ўсіх. Таму калону часова спынілі на сярэдзіне моста Панятоўскага.

Фота — gazeta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі