Рыга рыхтуецца да трохдзённага піўнога фэсту

Як паведамляе партал DELFI, арганізатары фэсту разлічваюць на 90 000 наведвальнікаў. Свята піва пройдзе ў Верманскім парку Рыгі, і ўваход на яго будзе каштаваць 1 лат. Аднак мамы з дзецьмі ды іншыя адпачывальнікі змогуць свабодна прайсці ў парк. Усе прыбыткі ад продажу квіткоў пойдуць на Музей піва.

У фэсце будуць удзельнічаць як мясцовыя, так і замежныя півавары, якія прысутнічаюць на латвійскім рынку. Забаўляць наведвальнікаў будуць латвійскія і замежныя музыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі