Рыхтуецца да выдання невядомы зборнік вершаў Анатоля Сыса
Рукапіс юнацкага нявыдадзенага зборніка “Берагі майго юнацтва” быў знойдзены параўнальна нядаўна, паўтара года таму.
Знайшлі гэты рукапіс паэт Эдуард Акулін і літаратуразнаўца, а таксама праваабаронца Алесь Бяляцкі. Юнацкія вершы Сыса так і не пабачылі свет пры жыцці аўтара.
Эдуард Акулін, які з’яўляецца рэдактарам літаратурнага часопіса “Верасень”, марыць выдаць зборнік Сыса сёлета. Гэтая кніжка можа распачаць новую кніжную серыю — бібліятэчку часопіса “Верасень”. Пра гэта спадар Акулін паведаміў Радыё Рацыя.