Сірыйскія салдаты адмаўляюцца страляць у бяззбройных людзей
Сітуацыя ў Сірыі застаецца вельмі напружанай. Колькасць загінулых з пачатку масавых хваляванняў дасягнула 400.
Такія звесткі падае сірыйская праваабарончая арганізацыя Sawasiah. Як раней паведамляла ІА REGNUM, у ноч на 26 красавіка праваахоўныя органы арышавалі да 500 лідэраў антыўрадавых акцый пратэсту.
Між тым, у паўднёва-сірыйскім горадзе Дэраа, дзе былі ўведзены пяхотныя і бранетанкавыя падраздзялення сірыйскага войска, некалькі вайскоўцаў адмовіліся страляць у бяззбройных дэманстрантаў. "Каля 5 афіцэраў і 10 салдат спынілі агонь на плошчы перад мячэццю аль-Амары, калі пераканаліся, што перад імі знаходзяцца бяззбройныя людзі", — цытуе тэлеканал Al-Arabiya мясцовага актывіста Абдала Абазейда.
Тым часам, свае пасрэдніцкія паслугі прэзідэнту Сірыі Башару Асаду прапанавала Саудаўская Аравія. Гэтая краіна, аднак, ставіць адну важную ўмову: Сірыя павінна разарваць саюзніцкія адносіны з Іранам, ліванскай "Хізбалой" і палесцінскім ХАМАСам. Паводле бейруцкай газеты Al-Ahbar, пра гэта паведаміў высокапастаўлены чыноўнік ліванскага ўрада, які наведаў днямі Дамаск.
Фота: news.zn.ua