Сацыял-дэмакраты і прафсаюзнікі абараняюць беларускія балоты
Адкрыты зварот у абарону балотаў падпісалі брэсцкая абласная філія БСДП (Грамада) і абласная філія Свабоднага прафсаюза Беларускага.
Як паведамляе БелаПАН, інтэрнэт-праект у падтрымку беларускіх балотаў — "Восем балотаў" — запусціла экалагічнае таварыства "Зялёная сетка". Мэта праекта — распавесці беларусам пра значэнне балотаў, звярнуць увагу на недапушчальнасць іх асушвання. Гаворка ідзе пра восем балотаў на асабліва ахоўваных тэрыторыях рознага значэння: Святое, Дакудаўскае, Выганашчанскае, Сядун, Пціч, Жураўлёўскае, Марочна, Унухальскае-1. Іх збіраюцца асушыць згодна з пастановаў Саўміна№794 ад 17 чэрвеня 2011 года.
Старшыня Брэсцкай філіі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі кажа, што эсдэкі і прафсаюзнікі лічаць, што рэалізацыя гэтаай пастановы Саўміна пагоршыць экалагічную сітуацыю ў краіне.