Сайт "Лінфілда": Мы мужна гулялі перад "натоўпам партызанаў"
Тым не менш, клуб з Паўночнай Ірландыі па суме двух матчаў саступіў чэмпіёну Беларусі 1:3.
"Лінфілд" выбывае з Лігі чэмпіёнаў у Барысаве ў гэты вечар. Але гэта была дысцыплінаваная і мужная гульня ад чэмпіёна ірландскай лігі перад натоўпам партызанаў на барысаўскім гарадскім стадыёне", - так пачынаецца справаздача аб паразе брытанцаў, размешчаная на сайце "Лінфілда".
Што тут дадаць? Як заўжды, "натоўп партызанаў" апынуўся мацнейшы за рэгулярныя войскі.
Далей каментатар Рой МакГіверн апісвае ход сустрэчы, зазначае, што ірландцы маглі пазбегнуць паразы ў канцоўцы гульні і суцяшае заўзятараў клуба. Маўляў, "хаця Ліга чэмпіёнаў чарговы год і скончаная для нас, мы засяродзімся на тым, каб працягнуць дамінаванне ў нацыянальным першынстве".