Сакратар ЦВК не хоча бачыць на выбарах назіральнікаў АБСЕ

На прэс-канферэнцыі 11 ліпеня сакратар ЦВК заявіў, што нават згодны, каб яго называлі апазіцыянерам за такія думкі. Па словах Лазавіка, якія перадае interfax.by, ён зняверыўся ў аб'ектыўнасці высноваў, якія рыхтуе місія назіральнікаў ад АБСЕ.

Як прыклад ён згадаў высновы місіі пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 года. У папярэдняй справаздачы місіі была станоўчая ацэнка прэзідэнцкіх выбараў, але заключная справаздача грунтавалася на выніках разгону акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі