Самалёт “Белавія” зрабіў экстраную пасадку ў чэшскім Брно
“Боінг-737” ляцеў з Мінска ў Прагу і павінен быў прыбыць туды аб 11.45.
Як паведамілі БелаПАН у кампаніі “Белавія”, прычынай пасадкі сталі неспрыяльныя метэаўмовы ў пражскім аэрапорце — моцны туман і кепская бачнасць. Пасажыры, якія ляцелі гэтым рэйсам, знаходзяцца ў залі чакання, пакуль умовы для палёту не палепшацца.
Цераз вымушаную пасадку адкладваецца і адваротны рэйс з Прагі ў Мінск. Па раскладзе самалёт павінен быў вылецець а 12.45 і прыбыць у Мінск а 14.30.