Самалётам "Белавія" будуць даваць імёны беларускіх гарадоў
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.
Ён заявіў, што імёны гарадоў будуць давацца самым лепшым самалётам і па ўзгадненню з гарадскімі ўладамі, інфармуе БелТА.
Мяркуецца, што першымі назвы беларускіх гарадоў атрымаюць самалёты бразільскай вытворчасці Embraer-175. Кантракт на набыццё двух новых 80-мясцовых Embraer плануецца падпісаць у бліжэйшы час. Першы самалёт "Белавія" плануе атрымаць у верасні, другі – у кастрычніку 2012 года.