Самалёты ў Мінск затрымоўваюцца
У прыватнасці, затрымаліся тры авіярэйсы з Масквы.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны аэрапорт "Мінск" і кампанію "Белавія", затрымкі адбыліся не з віны беларускага боку. У прыватнасці, два самалёты прыляцелі са спазненнем. Трэці, які мусіў прыляцець у Мінск у 12.40, прызямліўся ў Гомелі. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.
Таксама затрымоўваюцца рэйсы з Вены і Варшавы.
Фота — ria.ru