Саміт ЕС не дамовіўся наконт бюджэту 2014-2020 гадоў
Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскага Савета Герман ван Рампей у пятніцу ў Брусэлі пасля завяршэння саміту ЕС.
Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу пацвердзіў, што кіраўнікі краін ЕС не змаглі прыйсці да кансенсусу, перадае interfax.by. Па яго словах, неабходна зладзіць дадатковыя дыскусіі наконт доўгатэрміновага бюджэтнага плана ЕС.
Ван Рампей паведаміў, што Еўрапейскі Савет даручыў яму і старшыні Еўракамісіі працягнуць кансультацыі наконт бюджэту на 2014-2020 гады, каб прыйсці да згоды на саюзным узроўні. Ван Рампей спадзяецца, што ў наступным годзе пагадненне ўсё ж будзе падпісанае.
Фота — trust.ua